 |
Прыйшла Каляда,
Дзверы адчыняйце!
Калядоўшчыкаў ў хату
Шчыра запрашайце!
|
Добрай традыцыяй стала праводзіць у нашым дзіцячым садку Калядкі! Падчас сёняшняга фальклорнага свята калядоўшчыкі стварылі асаблівы святочны настрой, пераапранаючыся рознымі жывёламі.
Першым на свята завітаў Мядзведзь, які вельмі любіць Каляду. Разам з дзецьмі ён і спяваў, і танцаваў, і, як сапраўдны артыст, смяшыў дзяцей.

Завітала на свята і Цыганка, якая варажыла дзецям, ў каго год будзе добрым, а ў каго шчаслівым. З вялікім задавальненнем хлопцы і дзяўчаты пагулялі з ёй ў беларускую народную гульню "Падушачка".


Не абыйшлося свята і без Казы! Разам з ёй дзеці гулялі ў гульню "Каза-Бадуля" , "Ой, козачка белая" і "Ці быць нам ў згодзе ў гэтым годзе".


Наша свята "Калядкі" было насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, гульнямі. Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.

