21.02.23
Дзень роднай мовы

   

    Выхаванцы нашага дзіцячага сада сёння святкавалі Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы.  Для дзяцей малодшых груп была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”. На занятках па мастацкай літаратуры маленькія слухачы з задавальненнем слухалі казку "Рэпка" на беларускай мове.

    Выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп слухалі і самі расказвалі вершы беларускіх паэтаў . Вуснамі нашых дзетак прагучалі вершы Эдзі Агняцвет "Зямля з блакітнымі вачамі", Веры Вярба "Роднае слова", Ніла Гілевіча "Родная мова" і "Ветлiвыя словы" Тадзiяны Кляшторнай.

 

    Усе мерапрыемствы, якія былі арганізаваны ў гэты дзень, былі прасякнуты любоўю і павагай да роднай мовы. Дзень выдаўся цікавым і запомніцца выхаванцам  сада надоўга!