У гэты прыгожы восеньскі тыдзень дзверы нашай дашкольнай установы расчыніліся для бацькоў і родных нашых выхаванцаў. Дзеткі старэйшых груп запрасілі ўсіх на "Восеньскі кірмаш". Народу было багата: мамы і таты, бабулі і дзядулі, брацікі і сястрычкі прыйшлі падтрымаць маленькіх артыстаў. Як сапраўдныя гандляры разам з Лявонам і Лявоніхай дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні, адгадвалі загадкі, танцавалі беларускую польку і гралі на музычных інструментах.






Да нашых выхаванцаў з малодшых груп і груп сярэдняга ўзросту на восеньскае свята завітаў Зайка, Вавёрка і прыгажуня Восень. Разам з імі дзеткі танцавалі з рознакаляровымі лісцікамі і гулялі ў музычныя гульні.







Гледзячы на шчаслівыя твары дзяцей і дарослых, якія не хавалі ўсмешку, бачна, што свята атрымалася. Такія мерапрыемствы развіваюць дзяцей духоўна. Мы упэўнены, што нашы дзеці будуць помніць свой род, бо народныя традыцыі выхоўваюць любоў да гісторыі і Радзімы.