Родная мова – гэта больш, чым гукі і літары. Гэта памяць продкаў, мудрасць пакаленняў, цеплыня сямейных традыцый і тое, што аб’ядноўвае людзей нават у самыя няпростыя часы. Яна жыве ў нашых песнях, казках, легендах, у словах падтрымкі і ў словах удзячнасці. Яна гучыць у нашых гарадах і вёсках, у школьных класах, у дзіцячых садках, у сямейных размовах і ў сэрцах.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы нашы выхаванцы чыталі вершы на беларускай мове. Запрашаем да прагляду відэароліка 

Мы верым, што кожнае беларускае слова – гэта маленькі крок да захавання нашай культурнай спадчыны і павагі да саміх сябе.