21.10.2022
Запрашаем да нас на Восеньскі кірмаш!

Сёння ў нашай хаце свята,

Калi ласка, у нашу хату!

    Хлебны і бульбяны, песенны і гасціны, шчодры і таленавіты – усё гэта пра наш “Восеньскі кірмаш”.

    Выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту рупліва рыхтаваліся да свята. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з асаблівасцямі культурных і духоўных традыцый беларускага народа.

    І сення, як нашы продкі, весела і гучна праводзілі кірмаш у музычнай зале дзіцячага садка. Зразумела, і гасцей сустракалі – Лявона з Лявоніхаю, Несцерку з Кароваю, Жытневы каласок і Бульбінку.

  Сустрэча атрымалася эмацыянальна насычанай і пазнавальнай. Выхаванцы “навучылі” Несцерку цікавым гульням "Гарлачык", "Міхасік", "Кот і мышы". А якія пасядзелкі без музыкі? Лявоніха ў сваю чаргу навучыла дзяцей вадзіць карагод і гуляць у гульню "Бабка Еўка і дзед Талаш".

Вось так, весела і гуляючы, нашы выхаванцы далучаюцца да роднай мовы і культуры.