25.10.2022
Метадычнае аб'яднанне выхавальікаў дашкольнай адукацыі груп з беларускай мовай навучання і выхавання

    Сёння мы сустракалі дарагіх гасцей!

   На базе нашай установы адукацыі прайшло метадычнае аб'яднанне выхавальікаў дашкольнай адукацыі груп з беларускай мовай навучання і выхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, мэтай якога стала знаёмства ўдзельнікаў з эфектыўнымі матадамі і прыёмамі па фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту.            

    Кіраўнік метадычнага аб’яднання Рублёва Н.А., намеснік загадчыка па АД ДУА “Дзіцячы сад №534 г. Мінска”, пазнаёміла прысутных з планам работы аб’яднання на новы 2022/2023 навучальны год.

    Вопытам работы па фарміраванню нацыянальнай   самасвядомасці ў працэсе гульнявой дзейнасці падзялілася выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Дзіцячы сад №535 г. Мінска” Дубовік А.П. Былі прадэманстраваны розныя варыянты самаробных гульняў: “Беларускі нацыянальны касцюм”, “Беларуская хатка”, “ Сучасная Беларусь”, “ Беларускія стравы ”.

    Загадчык ДУА “Дзіцячы сад №288 г. Мінска” Баўкуновіч Т.А. прадставіла вопыт работы дашкольнай установы па ўзаемадзеянні з сем’ямі выхаванцаў і соцыумам па далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да нацыянальнай культуры.

    З вялікім задавальненнем і цікавасцю ўсе ўдзельнікі мерапрыемства асабіста пазнаёміліся з практычнымі матэрыяламі, прапанаванымі калегамі, і прынялі ўдзел у рэфлексіі.