У самы разрар лета з мэтай далучэння выхаванцаў да беларускіх традыцый, звычаяў і старадаўніх абрадаў ў нашым дзіцячым садку адбылося святкаванне аднаго з самых старажытных народных свят – Купалля.

Сення спартыўная пляцоўка стала сапраўднай сцэнай для казачных пераўтварэнняў. Сам гаспадар свята Іван Купала і прыгажуня-Купалінка дапамаглі юным краязнаўцам паспрабаваць шчасця у пошуках агністай папараць-кветкі, разам з дзецьмі з задавальненнем вадзілі карагоды, гулялі ў купальскія гульні, скакалі праз «вогнішча». Завітала на свята і нячыстая сіла - Баба Яга, якая спачатку стварала перашкоды на шляху хлопчыкаў і дзяўчынак, але пад дзеннем цудоўнай папараць-кветкі стала сапраўдным сябрам для ўсіх удзельнікаў свята.






Напрыканцы свята дзяўчынкі апранулі прыгожыя вянкі і апусцілі іх у імправізаваную раку, загадаўшы жаданне.
