Дзе каза ходзіць - там жыта родзіць.
Дзе каза хвастом - там жыта кустом.
Дзе каза нагою - там жыта капною.
Дзе каза рогам - там жыта стогам.
Неад'емнай часткай духоўнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту з'яўляецца далучэнне на народных свят і традыцый. Сёння мы ўсе разам святкавалі "Калядкі". У музычнай зале, стылізаванай пад беларускую хатку, дзяўчат і хлопцаў сустрэлі Цярэшка і Шчодра, якія рыхтавалі рушнік для сустрэчы першага госця, які завітае на Каляды.


З прыходам калядоўшчыкаў дзеці разам з імі гулялі ў гульні "Каза", "Бой пеўнікаў", спявалі беларускія народныя песні.




Не абыйшлося свята без Чорта, які скраў рушнік і хацеў яшчэ і Казу скрасці, але спрытныя дзеці прагналі Чорта са свята, адабралі і рушнік, і Казу. Скончылася свята святочным аркестрам і песняй "Бывайце здаровы".


Было вельмі весела, шумна і цікава. Дзеці атрымалі станоўчыя эмоцыі і ўражанні.