30.01.2024
“Развіццё маўлення сродкамі азнаямлення з беларускім фальклорам"

    Сёння на базе "Дзіцячага сада №100 г.Мінска" прайшло матадычнае аб'яднанне выхавальнікаў груп з беларускай мовай  навучання і выхавання, на якім нашы выхавальнікі  Алашэева С.М. і Пілецкая І.Е. прадставiлi калегам вопыт работы па тэме: "Развіццё маўлення дзяцей другой малодшай групы з беларускай мовай навучання і выхавання сродкамі азнаямлення з беларускім фальклорам". 

    Таксама педагогi прэзентавалі падборку практычных матэрыялаў развіцця маўлення выхаванцаў: метадычныя дапаможнікі, дыдактычныя гульні і розныя віды тэатру.

    Мерапрыемства атрымалася насычаным, пазнавальным і цікавым.