21.02.2024
Міжнародны дзень беларускай мовы

      

     Сёння, 21 лютага, з мэтай фармiравання ўстойлiвай цiкавасцi i станоўчых адносiн да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю, у нашым дзіцячым садку святкавалі Дзень беларускай мовы - самай старажытнай сярод славянскіх моў і самай мілагучнай.

  Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.

    У старэйшай групе №7 дзеці пазнаёміліся з  беларускімі пісьменнікамі і іх творамі.

    Выхаванцы другой малодшай і сярэдняй груп гулялі ў дыдактычныя гульні: “Мая Радзіма Беларусь”,“Звяры беларускіх лясоў”.

    Вельмі цікава прайшоў занятак “Беларусь на карце свету” ў сярэдняй групе.

    Да самых маленькіх нашых выхаванцаў завітаў Дзед Барадзед, які прынёс з сабою цікавыя беларускія казкі:“Зайкава хатка”, “Коцік, Пеўнік і ліса” .

    Дзеці розных узроставых груп гулялі ў беларускія народныя гульні “Ручаёк”, “Лянок”, “Гарлачык”, “Грушка”, “Шэры кот”.

    Таксама дзеці сумесна з бацькамі мелі магчымасць пагуляць ў інтерактыўную гульню  “Ведай і любі родную мову сваю”, паўдзельнічаць ў віктарыне "Беларуская скарбонка" і іншых інтэрактыўных гульнях.

    Сенняшні дзень прынёс сапраўднае задавальненне. Ён быў яркім, насычаным і запамінальным.

Маленькімі крокамі да вялікай мэты -

знаць і карыстацца роднай мовай!