21.11.2024
Слоўнік у малюнках як сродак развіцця беларускага маўлення

    Сёння на базе "Дзіцячага сада №384 г.Мінска" прайшло матадычнае аб'яднанне выхавальнікаў груп з беларускай мовай  навучання і выхавання, на якім нашы выхавальнікі  Алашэева С.М. і Пілецкая І.Е. прадставілі вопыт работы па тэме "Слоўнік у малюнках як сродак развіцця беларускага маўлення".

    Нашы педагогі падкрэслілі, што прымяненне "Слоўніка ў малюнках" дазваляе пазбягаць перакладу з рускай мовы, садзейнічае развіццю маўленча-мысліцельнай дзейнасці выхаванцаў на беларускай мове. А выкарыстанне "Слоўніка" ў камунікатыўных гульнях садзейнічае развіццю беларускага маўлення.

    У практычнай часцы мерапрыемства нашы педагогі прапанавалі ўдзельнікам пабываць ў ролі перакладчыкаў і пагуляць у "Крыжаванку-перакладчык".

    Праца метадычнага аб'яднання была прадуктыўнай і пазнавальнай.