Сёння, 21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Для нашага народа родная мова - БЕЛАРУСКАЯ! Наша ўстанова дашкольнай адукацыі не засталася ўбаку, усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу былі ўключаны ў сюжэтную лінію свята беларускай мовы.
Нашы выхаванцы на роднай мове падрыхтавалі і расказалі цудоўныя вершы. Гэта "Мінскі трактар" Міхася Пазнякова, "Беларусь мая" Кірыла Кур'яновіча, "Адмарозіў лапкі" Івана Муравейка, "Ветлівыя словы" Таццяны Кляшторнай, "Беларусачка" Алеся Бадака. Запрашаем да прагляду відэароліка:

