З мэтай далучэння дзяцей да народных традыцый сваёй Радзімы ў нашым дзіцячым садзе адбылося фальклорнае свята “Калядкі”.

Маленькіх калядоўшчыкаў у музычнай зале сардэчна сустрэла гаспадыня. Разам з мядзведзем дзеці гулялі і спявалі песні, стварыўшы вясёлы і захапляльны настрой. А цыганка, што з'явілася пазней, распавяла дзецям пра магчымыя падзеі наступнага года. Разам з вясёлай Козачкай ўсе прысутныя гулялі ў беларускую народную гульню “Падушачка” і дзякавалі ёй за цудоўныя пажаданні.





Святкаванне завяршылася агульным спевам каляднай песні. Такое цудоўнае мерапрыемства пакінула незабыўныя ўражанні як у дзяцей, так і ў дарослых.
