Сёння на базе нашай установы адукацыі прайшло вучэбна-метадычнае аб'яднанне для выхавальнікаў груп з беларускай мовай навучання і выхавання Фрунзенскага раёна на тэму "Інтэрактыўны міні-музей як сродак фарміравання нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі".

Загадчык нашага дзіцячага сада, Баўкуновіч Таццяна Аляксееўна, пазнаёміла ўсіх прысутных з асаблівасцямі выкарыстання iнтэрактыўнага міні-музея ў нашай установе дашкольнай адукацыі, арганізавала прагляд відэазапісу спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці з выкарыстаннем інтэрактыўнага міні-музея.


Для ўсіх жадаючых праведзена экскурсія ў інтэрактыўны музей "Мая Беларусь, мой выток, мая будучыня", дзе можна было пазнаёміцца з экспанатамі.




Праведзенае мерапрыемства садзейнічала павышэнню прафесійнай капметэнтнасці педагагічных работнікаў.