26.03.2026
Я - беларус, ты - беларусачка

    З мэтай фарміравання цікавасці да беларускага народнага фальклору, далучэння дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры сродкамі народных гульняў, развіцця цікавасці да беларускай мовы, яе вобразнасці, і выхавання жадання размаўляць на роднай мове ў чарговы дзень вясновых канікул ў нашым дзяцячым садку прайшоў тэматычны дзень "Я - беларус, ты - беларусачка".

    Нашы выхаванцы слухалі беларускія казкі, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія народныя гульні, а таксама завіталі ў наш міні-музей "Беларуская хатка".

    Сёння дзеці не толькі весела бавілі час, але і бліжэй пазнаёмілісь з роднай мовай.